- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін:
«Мы кожны год праводзім такія мерапрыемствы. Перш за ўсё мы глядзім на абстаноўку, якая склалася і складаецца вакол нашай краіны, нашых суседзяў.
Сёння мы бачым, наколькі ўзрастаюць выклікі і пагрозы. Гэта ваяўнічая рыторыка, якая гучыць ад нашых суседзяў.
Спакойна, вядома ж, да гэтага ставіцца мы не можам, бо ў свой час вывучылі ўрокі гісторыі. Гісторыі, калі каля нашай мяжы засяроджваліся нямецкія войскі, тэхніка і чым гэта скончылася.
Праверка нашых Узброеных Сіл заключаецца, вядома ж, у рэакцыі на гэтыя дзеянні.
Хачу падкрэсліць, мы робім гэта для таго, каб навучыць сваіх ваеннаслужачых. Палепшыць пытанні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, павысіць навыкі ў пытаннях дзеянняў на незнаёмых участках мясцовасці.
Таму падраздзяленні выйшлі не на палігон, а на рэальны ўчастак, рэальныя маршруты, рэальную мяжу. Але задачы яны выконваюць навучальныя. Для іх створана абстаноўка такая, што на сённяшні дзень вайны яшчэ няма, і супернік толькі да яе рыхтуецца.
Мы сваімі дзеяннямі дэманструем рашучасць да абароны сваёй краіны. Мы гатовы, мы будзем абараняць сваю Радзіму».
****
«Павялічваюцца выклікі, пагрозы, а мы павышаем узровень праверак. Па праводзімых маштабах дадзеная праверка - адна з самых маштабных.
У баявую гатоўнасць "поўная" з выкананнем усіх комплексаў мерапрыемстваў прыводзіцца 19-я механізаваная брыгада, 120-я зенітная ракетная брыгада. У гэтых мерапрыемствах задзейнічана каля 5000 ваеннаслужачых запасу. Гэта вельмі вялікая колькасць.
Хачу адзначыць найвышэйшую матывацыю нашых людзей. У гэтым годзе людзі пранікліся гэтай абстаноўкай і разумеюць, для чаго мы гэта ўсё робім. Што гэта не проста так, а менавіта каб павысіць узровень і паказаць гатоўнасць, што мы будзем абараняць сваю краіну. І будзем абараняць тымі сродкамі, якія ў нас ёсць. А ёсць у нас многае.
І калі нашы суседзі спрабуюць зрабіць з нас вобраз ворага, апраўдаць свае дзеянні для таго, каб укласці вялікія сродкі і спрабаваць апраўдвацца. Мы не збіраемся ўвязвацца ў гэтую гонку ўзбраенняў.
У нас дастаткова таго, што ёсць на ўзбраенні нашых Узброеных Сіл. Самае галоўнае - гэта матывацыя людзей, падрыхтоўка, утрыманне тэхнікі ў спраўным стане, уменне яе рамантаваць, утрымліваць, эксплуатаваць, мадэрнізаваць. Мы гэта ўсё ўмеем рабіць і гэтымі пытаннямі актыўна займаемся».
****
«Вынікі падводзіць рана, але адзін з вынікаў - бачна высокая матывацыя людзей.
У ходзе гэтай праверкі мы праводзім некалькі эксперыментаў па некаторых аспектах нашай дзейнасці. На пачатковым этапе ўсё ідзе нядрэнна. Хаця ёсць недахопы. Мы іх бачым. Менавіта для гэтага праверкі і праводзяцца, каб зрабіць вынікі.
Напрыклад, у мінулым годзе да падобнага мерапрыемства прыцягвалася 11-я механізаваная брыгада. Мы правялі аналіз недахопаў і ўлічылі іх».
Гаворачы аб задачах, пастаўленых Галоўнакамандуючым перад Узброенымі Сіламі, Міністр абароны адзначыў:
«Мы павінны бачыць і адсочваць абстаноўку. Дзейнічаць, калі трэба, рашуча. Не цырымоніцца, калі нас будуць спрабаваць правакаваць. Вось асноўная задача».
Фота Яна Гарбанюка