Генерал-маёр Леанід Касінскі наведаў злучэнне, у якім праходзіць праверка баявой гатоўнасці

Генерал-маёр Леанід Касінскі наведаў злучэнне, у якім праходзіць праверка баявой гатоўнасці

Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі наведаў злучэнне, у якім праходзіць праверка баявой гатоўнасці.

— Нашы людзі маюць вельмі высокую матывацыю і дастаткова добра разумеюць тое становішча, пры якім праводзіцца праверка баявой гатоўнасці, — заявіў генерал-маёр Леанід Касінскі падчас наведвання падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да праверкі баявой гатоўнасці.

Генерал-маёр Леанід Касінскі паразмаўляў з ваеннаабавязанымі і азнаёміўся з ходам заняткаў. Адзначыў высокую матывацыю ваеннаабавязаных і цікавасць да праводзімых збораў:

— Усе, з кім я размаўляў, усе падраздзяленні і асобныя ваеннаслужачыя маюць вельмі высокую матывацыю, даволі добра разумеюць тое наяўнае становішча, пры якім праводзяцца дадзеныя мерапрыемствы.

І самае галоўнае – ні ад каго не чуў, кажучы па-простаму, ні ныцця, ніякай нездаволенасці. Усе людзі ведаюць, навошта яны сюды прыйшлі.

Большасць ваеннаабавязаных паказваюць высокія вынікі ўжо па першапачатковых занятках, якія з імі праводзяцца. Самае галоўнае, што ёсць жаданне далей вучыцца.

Людзі адзначаюць, што падрыхтоўка вырасла значна. І сама арганізацыя працэсу заняткаў, працэсу падрыхтоўкі ваеннаабавязаных іх поўнасцю задавальняе. Задавальняе ў тым, што няма муштры, а ёсць атрыманне рэальных ведаў, тых ведаў, якія патрэбны на вайне.

Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара