Цырымонія ўскладання кветак і вянка на тэрыторыі мемарыяла савецкім воінам-інтэрнацыяналістам на Кубе

Цырымонія ўскладання кветак і вянка на тэрыторыі мемарыяла савецкім воінам-інтэрнацыяналістам на Кубе

У ходзе афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Куба кіраўнік беларускай ваеннай дэлегацыі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак і вянка на тэрыторыі мемарыяла савецкім воінам-інтэрнацыяналістам на Кубе.

Мемарыял быў адкрыты 23 лютага 1978 года да 60-годдзя Узброеных Сіл СССР.

Фота прэс-службы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь