- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных Сіл.
За высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў ваеннаслужачыя ўдастоены медалёў "За бездакорную службу" I, II і III ступені, "За адзнаку ў воінскай службе", а таксама Падзяк Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагарод Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
Звяртаючыся да ваеннаслужачых, кіраўнік абароннага ведамства выказаў упэўненасць у тым, што ваеннаслужачыя і ў далейшым будуць дастойна выконваць службовыя абавязкі, уносіць свой уклад у справу ўмацавання абараназдольнасці дзяржавы.
Фота Уладзіміра Блінова і Яна Гарбанюка