- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 12 па 13 сакавіка 2024 года ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы праводзіцца стратэгічная камандна-штабная трэніроўка, падчас якой адпрацоўваюцца пытанні па стабілізацыі абстаноўкі ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі ва ўмовах нарастання пагрозы ўзнікнення крызіснай сітуацыі.
Як адзначыў Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, трэніроўка "праводзіцца ў складаным міжнародным становішчы". «У розных рэгіёнах свету абвастраюцца старыя канфлікты і правакуюцца новыя ачагі напружанасці, у тым ліку і ў зоне адказнасці АДКБ. Сучасныя крызісы ўсё часцей набываюць гібрыдную прыроду і патрабуюць комплексных падыходаў для іх вырашэння», - указаў Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў.
У ходзе стратэгічнай камандна-штабной трэніроўкі адпрацоўваюцца пытанні падрыхтоўкі прапаноў і праектаў рашэнняў органаў АДКБ на правядзенне міратворчай аперацыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням фарміравання Калектыўных міратворчых сіл, парадку іх перагрупоўкі і разгортвання ў раёне канфлікту, а таксама аказання ваенна-тэхнічнай дапамогі.
Больш падрабязна тут