- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Аб гэтым заявіў памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах-начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі ў праекце «Белта» «У тэме»:
- Калі казаць пра тры сцэнарыі, пра якія казаў наш Галоўнакамандуючы, яны маюць агульную аснову і грунтуюцца на адзінай платформе.
Першы сцэнарый, які агучыў Галоўнакамандуючы, - гэта спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў перыяд ужо мінулай электаральнай кампаніі.
Мы з вамі бачым і ведаем, што гэты сцэнарый не ўдалося рэалізаваць, таму што сілавы блок дзейнічаў даволі з'яднана, дзесьці на далёкіх рубяжах спыняліся спробы. А гэтыя спробы былі. Іх было шмат.
Мы бачым, што яны сёння спрабуюць зрабіць работунад памылкамі. Зрабіць работу над памылкамі дваццатага года. Робяць, няўмела робяць, але спрабуюць зрабіць. Вядома ж, пошук тых самых трыгераў, якія могуць дэстабілізаваць сітуацыю працягваецца.
І другі сцэнарый, як мы з вамі ведаем, гэта выбары гэтага года, дваццаць чацвёртага. Гэта рэпетыцыя. А асноўны ўпор зрабіць на электаральнай кампаніі дваццаць пятага года.
Гаворачы аб магчымых сцэнарыях дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах-начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў, што сілавы блок краіны працуе згуртавана і здольны прадухіліць пагрозы бяспекі:
- Што яны могуць узяць за аснову. Я мяркую, што гэта дзве асноўныя рэчы, якія цэняць беларусы. Гэта наша бяспека, галоўнае наша дасягненне. І, напэўна, нейкія эканамічныя пасылы. Спробы, яны не спыняліся, і будуць рабіць стаўку, я думаю, менавіта на два гэтых асноўных напрамкі.
І тут, увогуле, кіраўнік дзяржавы выразна абазначыў задачы ўсім сілавым ведамствам і не толькі сілавым ведамствам, таму што вы чулі, у Галоўнакамандуючага часта гучала «не праспаць».
Тут сапраўды важна купіраваць перадумовы да таго, каб купіраваць вось гэтыя вось выклікі і пагрозы яшчэ на далёкіх подступах. І нашы, і іх куратары-яны некаторыя рэчы не разумеюць. Можа і добра, што яны іх не разумеюць, і наўрад ці сваім бедным розумам яны гэта зразумеюць. Але яшчэ ў 2020 годзе яны аб'ядналі сілавы блок у адзіны кулак.
Кулак, які здольны, увогуле, скруціць сківіцу любому, хто паспрабуе развязаць агрэсію. Любому, хто паспрабуе стварыць пагрозу бяспекі. Бяспекі як у грамадскай сферы, так і ў ваеннай сферы. Таму, я думаю, спробы будуць, але малаверагодна, што ў іх нешта атрымаецца.
Ваенная абстаноўка, якая сёння складваецца вакол нашай краіны, нарошчванне ваеннага патэнцыялу ў цэлым краін НАТА і, у прыватнасці, нашых суседзяў з Захаду па перыметры, гаворыць аб тым, што, як сказаў Прэзідэнт, нас у спакоі не пакінуць.
Таму што грошы ў нарошчванне ўзбраення, ваеннай моцы ў тых аб'ёмах, якія сёння робяць нашы суседзі і ў цэлым краіны НАТА, яны проста так не ўкладваюцца. Яны ўкладваюцца з пэўнай мэтай. І Міністр абароны казаў пра гэта нядаўна ў сваім інтэрв'ю.
Мы бачым усе прыкметы падрыхтоўкі да вайны, таму наша галоўная задача – быць напагатове. Тыя прыкметы, якія будуць сведчыць ужо аб перарастанні рызык у пагрозы нацыянальнай бяспекі, і прыняць своечасовыя меры.
Закранаючы тэму спецыяльнай ваеннай аперацыі, памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах-начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў, што нягледзячы на няпростую геапалітычную абстаноўку Беларусь пад надзейнай абаронай:
- Тыя, хто, па сутнасці, развязаў гэты канфлікт на Украіне, — заходнія ястрабы, яны таксама не разумеюць той рэчы, што Расія не можа прайграць. Прайграе ўвесь свет.
Прэзідэнт пра гэта ўжо неаднаразова казаў, ядзерныя дзяржавы не прайграюць. Расія — магутная дзяржава з велізарным патэнцыялам.
Таму, вядома ж, стаўкі робяцца вялікія. І мы ў тым ліку, знаходзімся на піку той стралы, якую малююць заходнія ястрабы. Але я ўпэўнены, мы справімся з усімі гэтымі выклікамі, і беларускі народ можа быць спакойны.
Каментуючы аперацыю па затрыманні дыверсантаў на беларуска-ўкраінскай граніцы, памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах-начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў, што падобныя дзеянні - гэта спроба праліць кроў і стварыць хаос:
- Засылка дыверсантаў, спробы правядзення тэрарыстычных актаў - гэта спробы стварэння тых трыгераў, пра якія казаў Галоўнакамандуючы.
Раней, у дваццатым годзе, да дваццатага года гаспадары і заходнія куратары «хавалі свае вушы». Цяпер яны нават не спрабуюць гэтага рабіць. І ў адкрытую кажуць пра тое, што ў суседніх з намі краінамі рыхтуюцца баевікі для гвалтоўнага звяржэння ўлады.
Прычым «краіны заходняй дэмакратыі», як яны сябе называюць, нават не спрабуюць сказаць пра тое, што гэта прамое парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага права, усіх статутаў, якія былі прынятыя на міжнародным узроўні.
І засылка гэтых дыверсантаў, спроба завесці сюды зброю, узрыўчатку – гэта ўсе спробы стварэння трыгераў. Яны разумеюць, што трэба забраць у нашага народа галоўнае наша дасягненне – бяспеку. Праліць кроў, стварыць хаос. Вядома ж, яны будуць імкнуцца гэта зрабіць. Гэта іх галоўная мэта.
Упэўнены, мы справімся і з гэтымі задачамі.
БЕЛТА