Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам з розных рэгіёнаў і ведамстваў краіны

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды жанчынам з розных рэгіёнаў і ведамстваў краіны

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка напярэдадні 8 Сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 15 жанчынам з розных рэгіёнаў і ведамстваў краіны.

Сярод узнагароджаных прадстаўніцы прыгожага полу з падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана Таццяна Чырыкава — загадчыца клініка-біяхімічнай лабараторыі ДУ «432-і ордэны Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Медалём Францыска Скарыны Анжэла Андрачык - галоўны балетмайстар трупы заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Фота з адкрытых крыніц і архіва агенцтва «Ваяр»