- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
17 лютага на ваенным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй.
Гасцей мерапрыемства азнаёмяць з парадкам і ўмовамі паступлення на ваенны факультэт у БДУІР, раскажуць аб перавагах навучання і прадэманструюць вучэбна-матэрыяльную базу ўстановы адукацыі. Камандаванне факультэта і кафедр пракансультуе па пытаннях паступлення і адкажуць на ўсе пытанні.
Пачатак у 10.00.
Адрас: г. Мінск, вул. П. Броўкі, д.4 (другі навучальны корпус), праезд аўтобусам № 100 да прыпынку «вул. П. Броўкі» ці метро да станцыі «Акадэмія навук».
Тэлефон для даведак: 8 (017) 293-21-26