- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Напружанае становішча ў свеце прымушае ўдасканальваць механізмы рэагавання. На пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі 16 студзеня быў разгледжаны праект абноўленай Ваеннай дактрыны. Начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Арцём Буторын расказаў больш падрабязна аб дакуменце.
– Мы ў Ваеннай дактрыне даводзім да міжнароднай супольнасці наша стаўленне, што паяўленне на нашай тэрыторыі ядзернай зброі з’яўляецца вымушанай мерай. І гэта мера стратэгічнага стрымлівання, – растлумачыў Арцём Буторын. – Гэта значыць, што яно накіравана на прадухіленне канфліктаў, а не на прымяненне яго для дасягнення нейкіх нашых «агрэсіўных» мэтаў, якія нам неяк нават, можа, спрабуюць нашы апаненты прыпісваць. Што да парадку прымянення ядзернай зброі, то гэта не прадмет Ваеннай дактрыны. Ваенная дактрына замацоўвае агульныя адносіны да гэтага. А парадак прымянення – гэта прадмет ніжэйстаячых статутных дакументаў, дакументаў ваеннага планавання. Але яны носяць, як правіла, грыфаваны характар.
– Тое, што датычыцца нашых саюзніцкіх адносін, то, як і Міністр абароны сказаў, цэлая асобная глава з’явіцца ў нашай Ваеннай дактрыне, дзе будуць сабраны разам усе тыя палажэнні, якія на сённяшні дзень замацаваны ў міжнародных дагаворах, якія мы ратыфікавалі з нашымі саюзнікамі. І, у тым ліку, у рамках міжнародных арганізацый. Яно ляжала на паверхні. У розных дакументах былі прапісаны розныя рэчы. У Ваеннай дактрыне мы іх акумулюем і цэласна, комплексна наша стаўленне да таго, як мы разглядаем наша саюзніцтва з нашымі стратэгічнымі партнёрамі.
– У Ваеннай дактрыне захаваецца тое палажэнне, якое прадугледжвае, што напад на любую саюзную нам дзяржаву будзе лічыцца нападам на Рэспубліку Беларусь. Плюс у гэтым раздзеле будуць замацаваныя асновы нашага стаўлення да міратворчай дзейнасці пад эгідай міжнародных арганізацый па бяспецы, такіх як ААН і АДКБ. Мы зараз ўдзельнічаем у гэтай дзейнасці. І для таго, каб юрыдычна замацаваць гэтыя рэчы, больш правільна гэта будзе прапісаць у Ваеннай дактрыне.