Ваенная дактрына, абароненасць граніц і падрыхтоўка тэрытарыяльных войск

Ваенная дактрына, абароненасць граніц і падрыхтоўка тэрытарыяльных войск

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні:

- унясення змяненняў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны дзяржавы;

- павышэння абароненасці граніц Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гродзенскай вобласці;

- укаранення перадавога ваеннага вопыту ў практыку падрыхтоўкі тэрытарыяльных войск, уключаючы абсталяванне і арганізацыю ўмацаваных раёнаў.

Фота з тэлеграм-канала «Пул 4 Регион»