Узнагароджанне «СКА-Мінск»

Узнагароджанне «СКА-Мінск»

10 чэрвеня 2013 года ў Міністэрстве абароны адбылося ўшанаванне армейскай гандбольнай каманды «СКА-Мiнск», якая стала ўладальніцай Кубка выкліку Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі.

На найбуйнейшай мінскай спартыўнай пляцоўцы "Мінск-арэна" праз 23 гады сталічныя армейцы перамаглі сваіх сапернікаў з люксембургскай каманды "Хандбалл Эш" з лікам 32:24 (16:11).

У ліку 24 узнагароджаных - дырэктар гандбольнага клуба Павел Галкін, галоўны трэнер - Спартак Мірановіч, трэнер Аляксандр Каршакевіч, а таксама гульцы - Барыс Пухоўскі, Аляксандр Цітоў, Сяргей Шыловіч і варатар Максім Лапіцкі.