- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін сумесна з прадстаўнікамі Узброеных Сіл прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Аршанскага раёна.
Артысты Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» падрыхтавалі для выхаванцаў цэнтра навагоднюю праграму.
Дзеці былі рады гасцям. Яны расказалі Міністру абароны нашай краіны вершы і атрымалі салодкія падарункі.
Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін аб рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»:
- Традыцыя прыходзіць да дзяцей і дарыць падарункі напярэдадні самага цудоўнага і добрага свята - Новага года - выдатная. І мяне вельмі радуе тое, што сёння тысячы ваеннаслужачых Узброеных Сіл далучыліся да гэтай акцыі. Яны віншуюць дзяцей, дораць ім падарункі.
Падарункі ў спісе жаданняў хлопчыкаў і дзяўчынак, напэўна, не самае галоўнае. Жыццёвы вопыт падказвае, што калі хочаш зрабіць дзіця шчаслівым, трэба акружыць яго клопатам і ўвагай. Асабліва важна гэта для дзяцей, якія ў такім раннім узросце ўжо сутыкаюцца з такімі цяжкасцямі, якія, на жаль, ствараюць дарослыя.
Напярэдадні Новага года, Калядаў мне хочацца сказаць словы падзякі педагогам, якія кожны дзень надаюць увагу і клопат дзецям. Дзецям, вядома ж, жадаю радасці, каб было мірнае неба над галавой, каб ніхто не асмеліўся забраць у іх радасць дзяцінства. Але мы, дарослыя, павінны гэта забяспечыць і зрабіць.
Тысячы ваеннаслужачых прыходзяць з падарункамі. Калі мы бачым усмешкі на тварах дзяцей, разумеем, што ўсё робім правільна.
Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Яна Гарбанюка