Памяць аб героях непарушна

Памяць аб героях непарушна

У Наваполацку адбылося адкрыццё помніка дэсантнікам 350-га парашутна-дэсантнага палка 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі і экіпажу самалёта Іл-76 128-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка 18-й гвардзейскай дывізіі, якія загінулі ў авіякатастрофе пад Кабулам 25 снежня 1979 года.

Пасля адкрыцця помніка адбылася ўрачыстая цырымонія па прысваенні сярэдняй школе №15 горада Наваполацка імя Героя Савецкага Саюза генерала арміі Васіля Маргелава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч, ветэраны баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў кіравання і іншыя ганаровыя госці.

Лейтэнант Арцём Берасцень, «Ваяр», фота аўтара