Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў- удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў- удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

5 чэрвеня 2013 года ў горадзе Мінску адбудзецца чарговае, 64-е пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СМА СНД).

У адпаведнасці з планам пасяджэння яго ўдзельнікам трэба будзе разгледзець больш за дваццаць пытанняў ваеннага супрацоўніцтва міністэрстваў абароны краін СНД.

З улікам важнасці і актуальнасці паглыблення шматбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы, плануецца разгледзець комплекс пытанняў: аб супрацоўніцтве міністэрстваў абароны дзяржаў-удзельніц СНД у галіне кантролю за тэхнічным станам боепрыпасаў; аб праектах пагадненняў аб узаемадзеянні інжынерных войскаў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД у галіне гуманітарнага размініравання і аб супрацоўніцтве ў галіне топагеадэзічнага і навігацыйнага забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама ўзгадніць пералік сумесных мерапрыемстваў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД на 2014 год.

Кіраўнікі ваенных ведамстваў разгледзяць новую рэдакцыю Палажэння аб Каардынацыйным Камітэце па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры СМА СНД і фінансаванне ўдасканалення АС СПА СНД у 2014 годзе, а таксама прымуць рашэнне аб правядзенні сумеснага вучэння з баявой стральбой войскаў (сіл) АС СПА СНД "Баявая Садружнасць-2013 ".

У ходзе пасяджэння СМА СНД яго ўдзельнікам трэба будзе ацаніць стан бяспекі палётаў авіяцыі ўзброеных сіл дзяржаў Садружнасці за 2012 год.

На разгляд Савета міністраў абароны ўносяцца пытанні ўдасканалення нарматыўнай прававой базы і яе практычнага ўвасаблення ў шырокім спектры шматбаковых мерапрыемстваў. У прыватнасці, на пасяджэнні плануецца ўзгадніць механізм практычнага ўзаемадзеяння юрыдычных службаў міністэрстваў абароны дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама намеціць напрамкі сумеснай работы па фарміраванню Адзінага міжархіўнага даведніка ў інтарэсах ваенных ведамстваў краін Садружнасці.

У ходзе сумеснай работы кіраўнікі ваенных ведамстваў падвядуць вынікі II Міжнароднага конкурсу на лепшы журналісцкі твор, які прысвечаны 20-годдзю ўтварэння Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама прымуць рашэнне аб правядзенні ў 2013 годзе V Міжнароднага конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых дружалюбных войскаў "Воін Садружнасці".

Пытанні, што ўносяцца на разгляд 64-га пасяджэння Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, накіраваны на далейшае паслядоўнае ўдасканаленне сістэмы шматбаковага партнёрскага супрацоўніцтва, развіццё ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы на прасторы СНД.