- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Гаване праходзяць перагаворы паміж прадстаўнікамі ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Куба. Бакі ўзгаднілі праект Пагаднення аб ваенным супрацоўніцтве і План двухбаковых мерапрыемстваў на 2024 год.
Беларускую ваенную дэлегацыю на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнікам Валерыем Равенка прыняў начальнік Генеральнага штаба Рэвалюцыйных Узброеных Сіл Рэспублікі Куба генерал армейскага корпуса Раберта Легра Саталонга.
Акрамя гэтага адбылося наведванне танкавай дывізіі і брыгады СПА заходняй ваеннай акругі.
Улас. інф.