Дзень адчыненых дзвярэй у МСВУ

Дзень адчыненых дзвярэй у МСВУ

2 снежня 2023 года з 10.00 да 13.00 ва ўстанове адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» пройдзе дзень адчыненых дзвярэй.

У праграме: сустрэча з камандаваннем вучылішча, азнаямленне з умовамі жыцця і побыту сувораўцаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы, растлумачэнне асаблівасцей паступлення ва ўстанову адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча».

Акрамя таго, у дзень адчыненых дзвярэй будуць прысутнічаць начальнікі аддзелаў і службаў, медыцынскія работнікі, якія змогуць адказаць на ўсе пытанні.

Даведачную інфармацыю па днях адчыненых дзвярэй, асаблівасцям паступлення і падачы дакументаў можна атрымаць па тэлефонах: 363-04-78; 297-29-00.

Улас. інф.