- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На пляцы 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады адбыўся ўрачысты рытуал прыняцця Ваеннай прысягі. У ваенным гарадку Бароўка звыш 400 навабранцаў 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, 231-й артылерыйскай брыгады, 10-га асобнага батальёна РЭБ, 3609-й артылерыйскі склад боепрыпасаў і 391-й артылерыйскай базы боепрыпасаў далі клятву на вернасць Радзіме.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віктар Гулевіч павіншаваў абаронцаў Айчыны з прыняццем Ваеннай прысягі.
Падчас урачыстай цырымоніі генерал-маёр Віктар Гулевіч даваў наказ ваеннаслужачым на будучую службу і падзякаваў бацькам за выхаванне сыноў годнымі абаронцамі Айчыны:
- Менавіта вам трэба будзе працягваць традыцыі пакалення пераможцаў, абараняць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай Беларусі ў сучасных умовах.
Будзьце годнымі наследнікамі вайсковай славы сваіх папярэднікаў, ганарліва нясіце ганаровае званне воіна-гвардзейца. Наперадзе вас чакае інтэнсіўная баявая вучоба. Вам трэба будзе асвоіць сучасную баявую тэхніку, удзельнічаць у выкананні адказных задач па забеспячэнні бяспекі нашай Радзімы.
У завяршэнне воінскага рытуалу навабранцы прайшлі ўрачыстым маршам пад музыку ваеннага аркестра.
Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара