- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Адбылася цырымонія перапахавання астанкаў ваеннапалонных мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нацысцкімі акупантамі, у брацкую магілу абеліска ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Астанкі былі знойдзены падчас правядзення палявых пошукавых работ 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам на тэрыторыі Мінскага раёна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі, ваенны камісар Мінскай вобласці палкоўнік Ігар Тарабеш, прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Выступаючы на жалобнай цырымоніі, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед адзначыў, што нельга дапусціць спроб сцерці памяць аб подзвігу нашага народа.
Лада Дацэнка, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча