- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
11 лістапада ў Брэсцкай крэпасці будзе дадзены сімвалічны старт будаўніцтву рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.
На тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання 11 лістапада адбудзецца суботнік, у якім прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, актыў БРСМ, студэнты ВНУ, навучэнцы патрыятычных класаў школ горада, ваеннаслужачыя.
Мерапрыемства адзначыць старт будаўніцтву рэспубліканскага патрыятычнага цэнтра.
Стварэнне цэнтра плануецца ў некалькі этапаў:
1. Пасля першай чаргі рэканструкцыі гэта будзе маштабны комплекс, які складаецца з казарменнага памяшкання, зоны летніх палатачных лагераў, ваенна-спартыўных і ігравых пляцовак.
2. Другая чарга прадугледжвае рэканструкцыю казематаў пад навучальныя класы і сталовай, рамонт паўночна-заходніх варот Брэсцкай крэпасці.
3. Падчас трэцяй чаргі будзе адноўлены заходні форт, дзе размесціцца забаўляльна-асветніцкі комплекс, і будзе добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Нагадваем, што кожны жыхар нашай краіны можа ўнесці ўклад у працяг слаўных традыцый нашага народа, прыняўшы ўдзел у зборы сродкаў на будаўніцтва рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці.
Сканіруйце QR-код з відэа і ўносьце часцінку ў будаўніцтва рэспубліканскага патрыятычнага цэнтра.
Улас. інф.