Каманда агенцтва «Ваяр» перамагла ў чэмпіянаце па колцы дроў сярод журналістаў!

Каманда агенцтва «Ваяр» перамагла ў чэмпіянаце па колцы дроў сярод журналістаў!

У Мінскім раёне на вадасховішчы Вяча завяршыўся другі чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў.

Першае месца ў агульнакамандным заліку заняла каманда ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр»!

У скарбонцы агенцтва – дзве залатыя медалі: у колцы дроў (мужчыны) вяршыню пастамента заняў маёр Максім Гваздоўскі, а ў перарубцы бервяна сякерай – падпалкоўнік Дзмітрый Рэзнік.

Каманда тэлекампаніі «Ваен ТБ» увайшла ў дзесятку лепшых. У перарубцы бервяна сякерай трэцяе месца заняў прадстаўнік тэлекампаніі старшы лейтэнант Яўген Шыкуноў.

Віншуем чэмпіёнаў!

Малодшы сяржант кантрактнай службы Анастасія Гакоціна, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча і Аляксандра Холада