Урачыстая цырымонія адкрыцця вучэння «Непарушнае брацтва - 2023»

Урачыстая цырымонія адкрыцця вучэння «Непарушнае брацтва - 2023»

У Балыкчы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця сумеснага вучэння з Калектыўнымі міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы «Непарушнае брацтва – 2023».

На цырымоніі прысутнічалі начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў і прадстаўнікі воінскіх кантынгентаў дзяржаў - членаў АДКБ.

Усяго ў вучэнні прымуць удзел каля 1500 ваеннаслужачых, больш за 200 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, армейская, знішчальная і ваенна-транспартная авіяцыя, беспілотныя авіяцыйныя комплексы і армейскія катэры.

Падпалкоўнік Алег Някала, «Ваяр», фота аўтара