- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі сустрэўся з беларускай моладдзю.
Сустрэча адбылася на базе адпачынку «Лагойскі», дзе маладыя людзі праходзяць праграму навучальных курсаў маладзёжнага прафсаюзнага актыву.
Выступаючы перад моладдзю, генерал-маёр Леанід Касінскі закрануў пытанні распаўсюджвання фэйкавай інфармацыі, мілітарызацыі суседніх з Беларуссю краін, а таксама расказаў аб ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая складваецца вакол нашай краіны.
Генерал-маёр Леанід Касінскі адказаў на пытанні, якія цікавяць беларускую моладзь.
Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара і Уладзіміра Блінова