- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычным выхаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Луцкага.
Тэма пасяджэння – «Сям'я - аснова патрыятычнага выхавання асобы». У час выступлення дакладчыкі рабілі ўпор на дзяржаўную сямейную палітыку, патрыятычнае выхаванне ў беларускай сям'і.
Ігар Луцкі адзначыў, што сям'я фарміруе традыцыйныя каштоўнасці, выхоўвае грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны.
Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр»