Паведамленне прэс-службы

Паведамленне прэс-службы

Сёння ў 15.02 сродкамі радыёлакацыйнага выяўлення ВПС і войск СПА зафіксавана набліжэнне паветранага судна Польшчы да беларускай граніцы.

Каля 15.20 паветранае судна перасекла граніцу Рэспублікі Беларусь, паглыбіўшыся на далёкасць да паўтара кіламетра. У 16 гадзін 22 хвіліны верталёт паўторна парушыў дзяржаўную граніцу, паглыбіўшыся на 300 метраў.

Інфармацыя пацверджана дадзенымі аб'ектыўнага кантролю. У сувязі з гэтым узнімалася дзяжурная авіяцыя.

Цяпер устанаўліваюцца абставіны здарэння, ваенным ведамствам ва ўзаемадзеянні з МЗС рыхтуецца адпаведная нота.