- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Асіповіцкім раёне праходзіць збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў Магілёўскай вобласці.
Мэта збору - удасканаленне ведаў службовых асоб выканкамаў вобласці па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны ў раёнах, навучанне службовых асоб сумеснаму выкананню задач тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў і тэрытарыяльнымі войскамі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка:
«У нашай краіне тэрытарыяльнай абароне надаецца асаблівая ўвага. Наша задача - арганізаваць дакладную сістэму дзейнасці і ўзаемадзеяння органаў кіравання па пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны. Новы напрамак усенароднай абароны Айчыны - народнае апалчэнне.
Народнае апалчэнне можа стаць шырокім грамадскім рухам, ядром партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў выпадку ваеннай агрэсіі. Толькі разам мы забяспечым бяспеку вобласці і дзяржавы ў цэлым у любы час і ў любых умовах».
***
На тэрыторыі Вяз'еўскага сельскага савета Асіповіцкага раёна сфарміраваны атрад народнага апалчэння.
Удзельнікі збору па тэрытарыяльнай абароне Магілёўскай вобласці азнаёміліся з парадкам яго фарміравання, усебаковага забеспячэння, узбраення, навучання і прымянення па забеспячэнні рэжыму ваеннага становішча.
Падчас практычнага занятку добраахвотнікі атрада народнага апалчэння прадэманстравалі дзеянні па затрыманні групы марадзёраў, якія здзейснілі ўзброены налёт на сельскую краму.
Камандзір атрада народнага апалчэння Васіль Пятроўскі:
«Даведаўшыся, што ў сельсавеце ствараюць атрад народнага апалчэння, без роздумаў напісаў заяву аб добраахвотным уступленні.
Я сяржант у адстаўцы, добра разумею, для чаго фарміруецца народнае апалчэнне. Мы абараняем свае дамы, сваю зямлю, ахоўваем важныя аб'екты.
Сваіх падначаленых ведаю даўно. Гэта сур'ёзныя, смелыя, адказныя мужчыны. З усімі задачамі справімся ўпэўнена. Жыхары сельсавета могуць спаць спакойна».
Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»