- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 22 па 25 верасня пройдзе камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці.
У вучэнні прымуць удзел службовыя асобы выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў вобласці, ваеннаабавязаныя Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў, а таксама два атрады народнага апалчэння.
Сілы тэрытарыяльнай абароны адпрацуюць пытанні аховы і абароны важных аб'ектаў, забеспячэння мер ваеннага становішча з прыцягненнем атрадаў народнага апалчэння, вядзення барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка, у тым ліку з баявой стральбой артылерыйскіх падраздзяленняў тэрытарыяльных войск на палігоне Асіповіцкі.
Улас. інф.