- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Бешанковіцкім раёне прайшла цырымонія адкрыцця памятнага знака - самаходнай устаноўкі Су-100.
Урачыстае адкрыццё адбылося ў месцы злучэння войск 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага і 39-й арміі 3-га Беларускага франтоў падчас правядзення аперацыі «Баграціён» 25 ліпеня 1944 года ў раёне вёскі Гняздзілава.
У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, ваеннаслужачыя, ветэраны вайны і працы, жыхары і госці горада.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін:
— Сённяшняе мерапрыемства праходзіць напярэдадні аднаго з самых ушанаваных святаў воінскай славы — Дня танкістаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны бранятанкавыя і механізаваныя войскі ўнеслі значны ўклад у разгром ворага чалавецтва - фашызму.
Літаральна праз некалькі дзён, 23 верасня, спаўняецца 80 гадоў з часу вызвалення першага беларускага населенага пункта - пасёлка Камарын ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Савецкія танкісты прынялі самы актыўны ўдзел у вызваленні Беларусі, забяспечыўшы высокія тэмпы наступлення і імклівы разгром ворага падчас аперацый «Баграціён».
Менавіта таму ўзоры бранятанкавай тэхнікі, устаноўленыя ваенным ведамствам Беларусі, сумесна з мясцовымі органамі ўлады на мемарыялах у розных кутках краіны, сімвалізуюць воінскую доблесць і славу, пераемнасць баявых традыцый паміж цяперашнім і мінулымі пакаленнямі абаронцаў Айчыны.
У памяць аб вызваліцелях горада, аб усіх, хто тут, у Бешанковіцкім раёне, змагаўся з захопнікамі, мы адкрываем манумент з самаходнай устаноўкай СУ-100.
Ён будзе служыць напамінам аб вялікім подзвігу пакалення пераможцаў. Аб тых, хто тут, на віцебскай зямлі, у 41-м стрымліваў націск праціўніка, хто граміў ворага падчас Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі 1944 года, аб героях супраціўлення, партызанах і падпольшчыках на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі, аб усіх, хто ўдзельнічаў у барацьбе з ворагам і выкаваў Вялікую Перамогу.
Сёння, калі на Захадзе ажыццяўляюцца спробы перапісаць гісторыю і прынізіць значэнне подзвігу савецкага народа, адрадзіць нацызм - захаванне гістарычнай памяці з'яўляецца асабліва важным.
Я веру, што гэтая экспазіцыя паслужыць справе патрыятычнага выхавання грамадзянаў нашай краіны. Няхай яна стане сімвалам гатоўнасці сённяшняга пакалення абараняць сваю Айчыну - Рэспубліку Беларусь.
Больш фота
Улас. інф., фота Уладзіміра Блінова