- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч па выніках пасяджэння Савета бяспекі расказаў журналістам аб яго тэматыцы і прынятых рашэннях, перадае БЕЛТА.
Ён падкрэсліў, што правядзенне пасяджэння Савета бяспекі не было выклікана нейкімі надзвычайнымі нагодамі, а з’яўлялася запланаваным. Генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што геапалітычная абстаноўка ў свеце і вакол Беларусі, тэндэнцыі да яе абвастрэння, безумоўна, прымушаюць пастаянна праяўляць пільнасць, аналізаваць тое, што адбываецца, і аператыўна рэагаваць.
Паводле яго слоў, на пасяджэнні Савета бяспекі абмяркоўваліся розныя меры, якія «павінны стабілізаваць абстаноўку ў краіне».
— Не толькі меры ваеннага характару. Былі абмеркаваны меры, якія датычацца розных сфер: палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, — растлумачыў ён. — Прэзідэнт трымае на асабістым кантролі ўсё, што тычыцца пагроз у сферы нацыянальнай бяспекі. Перыядычна яму паведамляюць аб розных прапановах. Яны абмяркоўваліся сёння на паседжанні Савета Бяспекі.
— Пры гэтым Беларусь нікому не пагражае і не выпрацоўвае нейкіх пагрозлівых мер для бяспекі іншых краін, — падкрэсліў генерал-лейтэнант Аляксандр Вальфовіч. — Наадварот, краіна гатова да супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння. Прэзідэнт неаднаразова гэта паўтараў: наша краіна міралюбівая, мы выстаўляем міралюбівыя ініцыятывы, накіраваныя на добрасуседскія адносіны з сумежнымі краінамі. Бязвізавы рэжым наведвання нашай краіны з боку Польшчы і краін Балтыі — гэта свайго роду беларускі шэнген. Толькі, нажаль, у аднабаковым парадку. Мы прымаем меры, накіраваныя на добразычлівыя адносіны да палякаў, а нам выстаўляюць патрабаванні і ўмовы, ствараюць чэргі ў пунктах пропуску, закрываюць іх, пагражаюць закрыць межы. Напэўна, гэта «дэмакратычныя» каштоўнасці па-еўрапейску.
Улас. інф., фота БЕЛТА