«Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва»

«Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва»

У Мінску праходзіць двухбаковая сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна і члена Цэнтральнага ваеннага савета, Дзяржсавета, Міністра абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Лі Шанфу. Кіраўнікі абаронных ведамстваў абмяркоўваюць актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама абменьваюцца думкамі аб бягучым становішчы ў міжнародным і рэгіянальным парадку дня.
«Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва», — пра гэта заявіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падчас двухбаковай сустрэчы з членам Цэнтральнага ваеннага савета, Дзяржсавета, Міністрам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Лі Шанфу.
Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін:
— Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва. Супрацоўніцтва з Кітаем з’яўляецца адным з найважнейшых прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі.
Кітай - дружалюбная нам дзяржава, якая адыгрывае важную ролю ў сусветнай палітыцы і ўмацоўвае свой аўтарытэт і ўплыў на міжнароднай арэне.
За 31 год дыпламатычных адносін нашы краіны выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва. Мы дасягнулі «ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства» на падмурку традыцыйнага сяброўства і ўзаемнай павагі.
Блізкія сяброўскія адносіны паміж кіраўнікамі нашых краін Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам, падабенства пазіцый па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня — аснова для развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.
Ва ўмовах зменлівай абстаноўкі, але якая захоўвае свой крызісны характар ў свеце, нашы адносіны могуць стаць прыкладам для многіх краін.
Нягледзячы на знешнія фактары, «ўсепагодны» характар адносін дазваляе рухацца да стварэння «супольнасці агульных інтарэсаў і адзінага лёсу».
Гэтыя інтарэсы, безумоўна, ахопліваюць асноўныя сферы жыццядзейнасці нашых дзяржаў. Сёння нараўне з выдатнымі перспектывамі развіцця адносін у гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай галінах у нас ёсць магчымасці і жаданне пашыраць двухбаковае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Я перакананы, што Ваш візіт будзе садзейнічаць умацаванню партнёрскіх адносін, дружбы і ўзаемаразумення паміж Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь і Народна-вызваленчай арміяй Кітая.
Улас. інф.