- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Маскве адбыліся перагаворы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна з Міністрам нацыянальнай абароны В’етнама генералам арміі Фан Ван Зянгам.
Бакі абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў галіне бяспекі ў свеце і аб ваенна-палітычным становішчы ў Еўрапейскім рэгіёне.
Кіраўнікі ваенных ведамстваў таксама прадметна абмеркавалі бягучы стан двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва і шляхі па яго далейшаму развіццю.
Па выніках сустрэчы выказана ўзаемная зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі кантактаў у ваеннай сферы.
Улас. інф., фота Яна Гарбанюка