«Мінск: Традыцыі. Гасціннасць. Яднанне»

«Мінск: Традыцыі. Гасціннасць. Яднанне»

У рамках летняга музычна-турыстычнага сезона «Мінск: традыцыі. Гасціннасць. Яднанне» на сцэне каля Мінскай гарадской Ратушы з новай музычнай праграмай «Жыццё на crescendo» выступае Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

На сцэне задзейнічаны ўвесь творчы склад ансамбля: аркестр, балет, салісты. Артысты выконваюць як сольныя нумары, так і сумесныя, а таксама тэатральныя замалёўкі.

Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр»