Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

16 і 17 мая ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы сацыяльна-гуманітарных ведаў у кантэксце забеспячэння ваеннай бяспекі".

Арганізатарам канферэнцыі сталі кафедра сацыяльных навук Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Цэнтр еўразійскіх даследаванняў філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага універсітэта (г. Мінск), кафедра сусветнай эканомікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта, кафедра філасофіі і логікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, Акадэмія праблем ваеннай эканомікі і фінансаў (г. Масква).

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, прафесарска-выкладчыцкі склад, дактаранты, ад'юнкты, магістры Ваеннай акадэміі і іншых вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Польшчы і Венесуэлы.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі – акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 22 дактары навук і 76 кандыдатаў навук.

У ходзе канферэнцыі ў складзе шасці секцый былі абмеркаваны праблемы сацыяльна-гуманітарных ведаў у сучасным свеце, светапоглядная і метадалагічная значнасць філасофскiх ведаў у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, актуальныя праблемы тэорыі і практыкі эканомікі ваеннай сферы, сацыяльна-палітычныя аспекты глабальнай, рэгіянальнай і нацыянальнай бяспекі.

Вялікую цікавасць у ўдзельнікаў мерапрыемства выклікаў даклад доктара філасофскіх навук, прафесара, акадэміка НАН Яўгена Бабосова "Асаблівасці сучасных кібервойнаў у кантэксце забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі".

У рэзалюцыі канферэнцыі сфармулiраваны важнейшыя напрамкі далейшага развіцця сацыяльна-гуманітарных ведаў у мэтах умацавання нацыянальнай бяспекі.