- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Дакументам устаноўлена, што дзяржпадтрымка грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і накіраваным на будаўніцтва па месцы ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане, прадастаўляецца толькі пры ўмове далейшай адпрацоўкі не менш як 10 гадоў на такой службе (работе).
Пры невыкананні гэтай умовы грамадзянін абавязаны будзе кампенсаваць аказаную яму і членам яго сям'і дзяржаўную падтрымку.
Кампенсацыя дзяржпадтрымкі будзе ажыццяўляцца толькі ў выпадку звальнення з ваеннай і дзяржаўнай грамадзянскай службы, работы ў дзяржоргане з уласнай ініцыятывы або дыскрэдытуючых абставін.
Указам таксама вызначаецца пералік катэгорый грамадзян, на якіх не распаўсюджваецца патрабаванне аб кампенсацыі аказанай дзяржпадтрымкі: шматдзетныя сем'і, сем'і з дзецьмі-інвалідамі, грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту або выслугі гадоў, звольненыя па стану здароўя.