Афіцыйны візіт Міністра абароны Беларусі ў Ісламскую Рэспубліку Іран (дапоўнена)

Афіцыйны візіт Міністра абароны Беларусі ў Ісламскую Рэспубліку Іран (дапоўнена)

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін прыбыў у Ісламскую Рэспубліку Іран з афіцыйным візітам.

У ходзе візіту запланаваны перагаворы з ваенна-палітычным кіраўніцтвам Ірана, у ходзе якіх бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана.

***

У ходзе афіцыйнага візіту Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна ў Ісламскую Рэспубліку Іран адбылася сустрэча з Міністрам абароны і падтрымкі ўзброеных сіл Ірана брыгадным генералам Махамадам Рэза Ашціані.

Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама абмеркавалі пытанні стану і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.

Па выніках сустрэчы бакамі падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны і падтрымкі ўзброеных сіл Ісламскай Рэспублікі Іран аб ваенным супрацоўніцтве, а таксама План двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на бягучы год.

***

«Гісторыя ўзаемаадносін Беларусі і Ірана паказала, што нашы народы ўмеюць сябраваць і высока цэняць адносіны паміж нашымі краінамі, пабудаваныя на прынцыпах узаемнай павагі і агульных каштоўнасцей», - аб гэтым заявіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у ходзе сустрэчы з Міністрам абароны і падтрымкі ўзброеных сіл Ірана брыгадным генералам Махамадам Рэза Аштыяні.

Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін таксама адзначыў, што з самага пачатку перамогі Ісламскай рэвалюцыі кааліцыя заходніх дзяржаў, якую ўзначальвае ЗША, заўсёды старалася перашкодзіць развіццю і росквіту Ірана.

Але, нягледзячы на навязаную васьмігадовую вайну, шматлікія тэрарыстычныя акты, беспрэцэдэнтны санкцыйны і палітычны ціск, Іран змог пабудаваць моцную і незалежную дзяржаву.

«І ў гэтым нашыя краіны падобныя. Мы, як і вы, дакладна і паслядоўна адстойваем свой суверэнітэт і незалежнасць. Нас збліжае агульнасць пазіцый па многіх актуальных міжнародных пытаннях.

Гэта не толькі незалежная і прагматычная палітыка кіраўніцтва нашых дзяржаў, але і адзінства поглядаў на ўсталяванне справядлівага светаўладкавання, заснаванага на развіцці шматпалярнасці і неўмяшанні ва ўнутраныя справы.

Нашы краіны разам адстойваюць непахіснасць прынцыпаў міжнароднага права», - адзначыў Міністр абароны.

***

У ходзе афіцыйнага візіту Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна ў Ісламскую Рэспубліку Іран адбылася сустрэча з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Ірана Махамадам Багеры.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі і прымянення ўзброеных сіл, а таксама намецілі далейшыя захады па паглыбленні і інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння.

Фота: Ян Гарбанюк, «Ваяр»