На баявое дзяжурства заступіў чарговы дывізіён С-400 «Трыумф»

На баявое дзяжурства заступіў чарговы дывізіён С-400 «Трыумф»

З сённяшняга дня значна павышана эфектыўнасць сродкаў СПА па абароне паветраных рубяжоў Беларусі - на баявое дзяжурства заступіў чарговы дывізіён С-400 «Трыумф».

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Андрэй Лук'яновіч:

- Сёння, несумненна, знакавы дзень не толькі для дывізіёна, які сёння заступае на баявое дзяжурства, але і для Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. На баявое дзяжурства заступіла падраздзяленне, на ўзбраенні якога стаяць сучасныя, самыя дасканалыя зенітныя ракетныя комплексы С-400. І што яшчэ больш важна - адбылося гэта напярэдадні самага галоўнага нашага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Генерал-маёр Андрэй Лук'яновіч адзначыў, што ў час няпростай, напружанай да мяжы ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, як ніколі важна быць у поўным узбраенні. Асабовы склад прайшоў навучанне, асвоіў сучасную тэхніку, адпрацаваў навыкі на палігоне Капусцін Яр і гатовы да выканання асноўнай задачы, якая стаіць перад войскамі СПА.

Улас. інф., фота Юліі Кібік