У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

Сёння ў фармаце відэаканферэнцсувязі адбылося інтэрв'ю начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочніка Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўніка Валерыя Равенкі бразільскаму медыя-парталу Nova Resistencia NR Brasil.

У ходзе мерапрыемства былі закрануты пытанні мірных ініцыятыў Беларусі па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне і процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам у кантэксце бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне.

Улас. інф.