- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд з 26 па 30 чэрвеня 2023 года на базе дзяржаўнай установы «1134-ы ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Заходняга аператыўнага камандавання і палігона Гожкі праводзіцца тактыка-спецыяльны занятак «Дапамога-2023».
Мэта ТС3 - практычная адпрацоўка навыкаў і ўменняў у выкананні функцыянальных абавязкаў у ходзе правядзення лячэбна-эвакуацыйных мерапрыемстваў пры дзеяннях асобнай механізаванай брыгады ў абароне.
Асноўныя задачы ТСЗ:
- правядзенне інструктарска-метадычных заняткаў па арганізацыі і правядзенні ТСЗ з асабовым складам 1134 ВКМЦ і медыцынскай службы 6-й асобнай механізаванай брыгады;
- навучанне асабовага складу аказанню першай дапамогі ў зоне агнявога кантакту;
- вывучэнне парадку аказання параненым даўрачэбнай і першай урачэбнай медыцынскай дапамогі ў медыцынскім пункце батальёна, а таксама хірургічнай і тэрапеўтычнай кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў асобным медыцынскім атрадзе;
– навучанне асабовага складу медыцынскай службы прыёмам і спосабам разгортвання намётаў, абсталяванню функцыянальных падраздзяленняў медыцынскага атрада;
– удасканаленне навыкаў прыёму, рэгістрацыі і медыцынскага сартавання параненых (хворых, пашкоджаных) у медыцынскім пункце батальёна і медыцынскім атрадзе;
– дэманстрацыя асабоваму складу медыцынскай службы парадку работы медыцынскага атрада па прыёме і аказанні медыцынскай дапамогі раненым.
Улас. інф.