«Трэба трымацца разам, асабліва ў гэты няпросты час»

«Трэба трымацца разам, асабліва ў гэты няпросты час»

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: «Становішча, якое складваецца ў свеце, не пакідае для нас сумненняў у тым, што мы павінны трымацца разам».

Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што АДКБ - не агрэсіўны і не наступальны ваенна-палітычны блок. Гэта Арганізацыя выключна абарончага характару са стваральным і аб'яднаўчым парадкам дня.

«Мы зыходзім з таго, што сёння найважнейшым напрамкам з'яўляецца ўрэгуляванне крызісаў у зоне адказнасці АДКБ.

Калі спатрэбіцца ад Беларусі дапамога і падтрымка для таго, каб аднавіць і ўмацаваць давер паміж нашымі партнёрамі, мы зробім усё», - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў неабходнасць умацоўваць узаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах на постсавецкай прасторы, у тым ліку ў АДКБ.

«Не трэба спяшацца, рабіць горш адзін аднаму і спрабаваць неяк адысці ўбок адзін ад аднаго. Трэба трымацца разам, асабліва ў гэты няпросты час», - рэзюмаваў беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка.

Улас. інф., фота «БЕЛТА»