- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У перыяд з 16 па 19 мая 2013 года Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведае дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам Старшыні Цэнтральнага Ваеннага Савета Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўнікам Сюй Цылян.
У першы дзень візіту адбудзецца цырымонія афіцыйнай сустрэчы і перамовы Міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрыя Жадобіна з генерал-палкоўнікам Сюй Цылян у складзе дэлегацый, падчас якіх бакі абмяркуюць асноўныя кірункі далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.