Беларусь і Куба – надзейныя партнёры

Беларусь і Куба – надзейныя партнёры

У рамках развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба адбылася сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочніка Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўніка Валерыя Равенкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант’яга Перэсам Бенітэсам.

Падчас мерапрыемства абмеркаваны пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку арганізацыі візітаў на высокім узроўні. Бакі адзіныя ў меркаванні, што напаўненне супрацоўніцтва канкрэтным практычным зместам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.

Улас. інф.