«Будзем верна служыць беларускаму народу»

«Будзем верна служыць беларускаму народу»

У 72-м гвардзейскім аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да прыняцця Ваеннай прысягі новым папаўненнем.

Больш за пяцьсот навабранцаў са зброяй у руках прамаўлялі словы ўрачыстай прысягі на Алеі герояў вучэбнага цэнтра.

У воінскім рытуале прынялі ўдзел намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Бас, прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства, ветэраны Узброеных Сіл.

Улас. інф., фота Яна Гарбанюка