«Мы маем справу з фактам краху ўсёй архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі»

«Мы маем справу з фактам краху ўсёй архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі»

«На фоне таго, што адбываецца, мы маем справу з фактам краху ўсёй архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, якая фармавалася дзесяцігоддзямі». Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з сакратарамі Савета дзяржаў-членаў АДКБ.

Беларускі лідар адзначыў, што такія сустрэчы даўно выйшлі за рамкі пратакола, бо геапалітычная сітуацыя патрабуе выпрацоўкі своечасовых рашэнняў.

«Бачыце, ваенна-палітычная абстаноўка вельмі накалена. Але гэта толькі вяршыня айсберга. У аснове ўсіх гарачых канфліктаў ляжыць масавае гібрыднае ўздзеянне на ключавыя сферы нашага грамадскага жыцця: эканамічна-інфармацыйную, біялагічную, сацыяльную, гуманітарную і нават духоўную.

Адным словам, наступаюць па ўсіх франтах. А вольнага месца няма. На фоне таго, што адбываецца, мы маем справу з фактам краху ўсёй архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, якая фарміравалася дзесяцігоддзямі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі прапанаваў распрацаваць канцэпцыю стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ да 2035 года.

«Улічваючы маштабную трансфармацыю пагроз, цяпер мэтазгодна прадумаць канцэпцыю новай стратэгіі арганізацыі калектыўнай бяспекі на перыяд да 2035 года.

Лічу, што Камітэту сакратароў саветаў бяспекі і АДКБ у цэлым неабходна пачаць работу па ўзгадненні падыходаў і выпрацоўцы адпаведных прапаноў адносна будучай архітэктуры бяспекі еўразійскага кантынента. Гэта самае важнае пытанне», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Што тычыцца пытанняў урэгулявання сітуацыі ва Украіне, Прэзідэнт Беларусі перакананы, што іншага шляху, акрамя перамоў, няма.

«Любая наша сустрэча не абыходзіцца без абмеркавання сітуацыі ва Украіне. Як дасьведчаны чалавек, я проста спытаю вас і перасьцерагу ад спробаў цяпер шукаць нейкія прычыны. Рана ці позна мы пагаворым аб прычынах. Але зараз галоўнае пытанне — спыніць гэты канфлікт.

Мір і толькі мір. Але спакой не патрэбны. Захад учапіўся за Украіну жалезабетонам, каб падпарадкаваць Расію і выцерці аб яе ногі. Але гэтага не адбудзецца. Вы ведаеце расейцаў, вы ведаеце нас — мы ня будзем стаяць на каленях. Таму трэба дамаўляцца, пакуль ёсць магчымасць. Будзе яшчэ горш», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар нагадаў, што Беларусь з самага пачатку выступіла з ініцыятывай мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне.

«Я павінен прама сказаць, таму што мы на адным баку з Расеяй: нас запісалі ў суагрэсары. Трэба сказаць, што «саагрэсары» прапаноўвалі мірны працэс з трэцяга дня канфлікту — а можа нават і з першага. А пачалося гэта тут, у Беларусі. Прайшло тры сесіі, потым далі каманду: у Беларусь не лятаць. Я гэта дакладна ведаю», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што інфармацыйная сфера стала ўразлівым элементам сістэмы міжнароднай бяспекі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць процідзеяння інфармацыйна-псіхалагічным аперацыям і прапанаваў падзяліцца беларускім вопытам у гэтай сферы, адзначыўшы, што па гэтым пытанні вядзецца актыўнае ўзаемадзеянне з ФСБ Расіі.

Улас. інф.