- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў з 8 па 29 чэрвеня пад кіраўніцтвам старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці праводзіцца вучэбны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў.
Мэта збору – падрыхтоўка службовых асоб раённага выканаўчага камітэта да фарміравання воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных – да выканання задач па прызначэнні.
У ходзе збору плануецца ажыццявіць:
- прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх усебаковае забеспячэнне з задзейнічаннем мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання;
- падрыхтоўку ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з ваенна-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем;
- аднаўленне навыкаў каманднага складу штабоў раёна і батальёна тэрытарыяльных войскаў у кіраванні падпарадкаванымі;
- адпрацоўку пытанняў фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.
Збор завершыцца правядзеннем камандна-штабнога вучэння з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.
Улас. інф.