КСАР АДКБ «Узаемадзеянне-2023». У Брэсце пройдуць другія штабныя перамовы

КСАР АДКБ «Узаемадзеянне-2023». У Брэсце пройдуць другія штабныя перамовы

У перыяд з 6 па 8 чэрвеня ў Брэсце пройдуць другія штабныя перамовы па арганізацыі і правядзенні сумеснага вучэння з КСАР АДКБ «Узаемадзеянне-2023» і спецыяльных вучэнняў з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2023», сумесным фарміраваннем РХБ абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ «Бар’ер-2023», сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Войск (Калектыўных сіл) «Эшалон-2023».

У названых мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі ўзброеных сіл дзяржаў – членаў АДКБ, а таксама Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ.

У рамках мерапрыемства плануецца абмеркаваць задумы названых вучэнняў, а таксама парадак розыгрышу на вучэннях практычных дзеянняў войскаў (сіл).

Па выніках працы кіраўнікі вайсковых дэлегацый падпішуць адпаведны пратакол. Правядзенне мерапрыемства будзе садзейнічаць развіццю ваеннага складальніка АДКБ.

Улас. інф.