Мы памятаем! Беларусь памятае!

Мы памятаем! Беларусь памятае!

У рамках ваенна-патрыятычнай работы ваеннаслужачыя Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з замежнымі ваеннымі аташэ, акрэдытаванымі пры беларускім абаронным ведамстве, а таксама члены іх сем’яў наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”. 

Падчас візіту дэлегацыя ўсклала кветкі да вечнага агню комплексу і ўшанавала памяць загінуўшых хвілінай маўчання. З дня трагедыі ў Хатыні прайшло ўжо 80 год. Зямля Хатыні — святое месца для ўсіх пакаленняў нашай краіны і ўрок будучым пакаленням Беларусі аб тым, які далікатны мір і вялікі кошт чалавечага жыцця! Мы памятаем! Беларусь памятае!

Улас. інф., фота Паўла Матусевіча