У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

У рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва

Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнік Валерый Равенка сустрэўся з дэлегацыяй нацыянальнага Цэнтра па змяншэнні ядзернай небяспекі Расійскай Федэрацыі.

Бакі абмеркавалі стратэгію двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы гарантавання рэгіянальнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.

Удзельнікі сустрэчы канстатавалі неабходнасць стварэння новай сістэмы кантролю над узбраеннямі ў Еўропе і пацвердзілі гатоўнасць абаронных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі да далейшага цеснага ўзаемадзеяння па гэтым пытанні.

Улас. інф.