Спецыяльнае вучэнне ўзбраення з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння

Спецыяльнае вучэнне ўзбраення з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння

З 29 мая па 2 чэрвеня пад кіраўніцтвам намесніка Міністра абароны па ўзбраенні - начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Андрэя Федзіна з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння праводзіцца спецыяльнае вучэнне ўзбраення.

У ходзе правядзення вучэння будуць адпрацаваны на практыцы пытанні забеспячэння злучэнняў і воінскіх часцей ракетамі і боепрыпасамі, павышэння жывучасці сіл і сродкаў тэхнічнага забеспячэння, ліквідацыі наступстваў нанясення ўмоўным праціўнікам ракетных і авіяцыйных удараў.

У вучэнні прымуць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя ў воінскія часці тэхнічнага забеспячэння.

Улас. інф.