Умацаванне ўзаемнага даверу

Умацаванне ўзаемнага даверу

Прыярытэтам беларускага старшынства ў АДКБ стане ўмацаванне ўзаемнага даверу. Аб гэтым пасля пасяджэння міністраў абароны АДКБ, якое прайшло ў Мінску, журналістам заявіў Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

- Перакананы, што сённяшняе пасяджэнне і прынятыя рашэнні паслужаць умацаванню АДКБ у сістэме міжнародных арганізацый. Мы правялі пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў - членаў АДКБ. У пасяджэнні таксама прыняў удзел генеральны сакратар і начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ.

Для Беларусі гэта мае вялікае значэнне, таму што яно праходзіць у перыяд старшынства нашай краіны ў арганізацыі.

Фармат пасяджэння дазволіў падвесці прамежны вынік дзейнасці арганізацыі, а таксама выпрацаваць новыя формы і спосабы развіцця ваеннага складальніка арганізацыі.

Мы адзначылі неабходнасць унясення змяненняў у нарматыўна-прававую базу арганізацыі і нацыянальна-прававыя акты нашых дзяржаў, якія вызначаюць аператыўнасць прыняцця рашэнняў задзейнічаць калектыўныя сілы бяспекі, - адзначыў генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Міністр абароны Беларусі падкрэсліў, што прыярытэтамі старшынства Беларусі ў АДКБ вызначаны змяншэнне канфліктных патэнцыялаў у зоне адказнасці арганізацыі і ўмацаванне мер узаемнага даверу.

- Перакананы, што сённяшняе пасяджэнне і прынятыя рашэнні паслужаць умацаванню АДКБ у сістэме міжнародных арганізацый, - падсумаваў генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін.

Фота: Ян Гарбанюк, «Ваяр»