У рамках умацавання міждзяржаўных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ

У рамках умацавання міждзяржаўных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ

На палях 11-й Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі «MILEX-2023» 17 мая адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна з Міністрам абароны і па справах ветэранаў вайны Рэспублікі Зімбабвэ спадарыняй Апах Мучынгуры-Кашыры.

Гэта першая сустрэча такога ўзроўню ў гісторыі двухбаковых ваенных кантактаў. Мерапрыемства праведзена ў ходзе ўмацавання міждзяржаўных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-зімбабвійскага ваеннага ўзаемадзеяння, намецілі крокі па яго актывізацыі.

Фота: Ян Гарбанюк, «Ваяр»