Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны

Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны

З 18 па 21 красавіка ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта праводзіцца камандна-штабнае вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны.

У ходзе вучэння тэрытарыяльнымі войскамі ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях будуць адпрацаваны пытанні аховы аб'ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і падтрымання ваеннага становішча, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.

У вучэнні таксама прыме ўдзел сфарміраваны ў Кашалёўскім сельскім савеце Навагрудскага раёна атрад народнага апалчэння.